Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Берліне
Вікторыя Азаранка і Алена Рыбакіна
На тэнісным турніры ў Берліне беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал.
У чвэрцьфінальным паядынку 21 чэрвеня наша суайчынніца сустракалася з Аленай Рыбакінай з Казахстана. Пры ліку 3:1 на карысць беларускі Рыбакіна пакінула корт і адмовілася ад далейшай барацьбы, спаслаўшыся на кепскае самапачуванне.
Дарэчы, у паўфінале саперніцай Азаранка можа стаць яшчэ адна беларуска — Арына Сабаленка. Сёння яна гуляе супраць расіянкі Ганны Калінскай. Гэты матч пачнецца не раней за 16:30 паводле мінскага часу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.