Ці здолее Бульба зрабіць з “Паспалітага рушэння” новы “Белы легіён” — эфір
Сяргей Бульба
Колішні заснавальнік легендарнага “Белага легіёна” Сяргей Бульба, як высветлілася, канчаткова ад тэмы ваенна-спартовага і патрыятычнага выхавання не адыйшоў. Днямі стала вядома, што ён стаў на чале спартова-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне”. Арганізацыі, ініцыятарам якой у свой час быў Валеры Сахашчык, але якая цягам апошняга года перажыла не толькі змену некалькіх кіраўнікоў, але і мае складанасці, як з фінансаваннем, так і з правядзеннем трэніровак.
Чаму вырашыў вярнуцца да дзейнасці, звязанай з ваеннай і патрыятычнай скіраванасцю? Якія праблемы сёння існуюць у “Паспалітага рушэння” і як іх магчыма вырашыць? Навошта беларусам у эміграцыі займацца патрыятычным і вайсковым выхаваннем і як да такіх ініцыятыў ставяцца мясцовыя ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік хаба “Робім разам” і “Паспалітага рушэння” Сяргей Бульба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.