Палітвязня Юрыя Зянковіча зноў будуць судзіць

Юрый Зянковіч у судзе, жнівень 2022-га / БЕЛТА
Юрый Зянковіч у судзе, жнівень 2022-га / БЕЛТА

Палітвязня Юрыя Зянковіча зноў будуць судзіць. На гэты раз яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады". Як паведамляюць праваабаронцы, 27 снежня крымінальную справу разгледзіць суд у Мядзелі (суддзя — Аляксандр Шутко).

Зянковічу 45 гадоў. Ён — юрыст, мае грамадзянства Беларусі і ЗША. Быў затрыманы ў красавіку 2021-га ў Маскве па справе аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" у Беларусі і вывезены на радзіму. У верасні сёлета асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Юрый Зянковіч быў прызнаны вінаватым не толькі ў "змове", але і ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім", "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады", "распальванні сацыяльнай варожасці". Пры гэтым ён адзіны, хто пайшоў на здзелку са следствам.

Нядаўна КДБ уключыў Зянковіча ў спіс "тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі