Памёр былы вакаліст Smash Mouth Стыў Харвэл
Стыў Харвэл / gettyimages.at
4 верасня памёр былы вакаліст амерыканскага рок-гурта Smash Mouth Стыў Харвэл. Яму было 56 гадоў. Вядома, што ў музыкі была апошняя стадыя пячоначнай недастатковасці, паведамляе rollingstone.com.
Харвэл — адзін з заснавальнікаў Smash Mouth. Ён сышоў з гурта два гады таму па стане здароўя.
Найбольшую папулярнасць Стыву Харвэлу прынесла пласцінка "Astro Lounge" 1999 года з хітом "All Star" (кампазіцыя гучала ў саўндтрэку мультфільма "Шрэк").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.