Паўночная Карэя абяцае публічна зачыніць ядзерны палігон у траўні
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын на саміце ў пятніцу сказаў кіраўніку Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іну, што зачыніць ядзерны палігон у Пунгеры. Гэта адбудзецца ў траўні ў прысутнасці экспертаў са Злучаных Штатаў. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у сваю чаргу заявіў, што “вельмі важная сустрэча” з лідарам КНДР адбудзецца “ў найбліжэйшыя тры-чатыры тыдні”.
На закрыццё ядзернага палігона запросяць таксама журналістаў, якія змогуць пераканацца ў празрыстасці працэдуры. Пра гэта прэзідэнт Мун Чжэ Ін паведаміў журналістам па выніках перамоваў ў паўночнакарэйскім лідарам.
Апроч таго, Пхеньян гатовы змяніць часовы пояс у рамках збліжэння з Сеулам: цяпер час у КНДР адстае на паўгадзіны ад Рэспублікі Карэя.
Тыдзень таму, 21 красавіка Кім Чэн Ын заявіў пра спыненне ядзерных выпрабаванняў. З 2006 года на палігоне Пунгеры правялі 12 выпрабаванняў, апошняе — у 2017 годзе, паведамляе ВВС.