Пенсіянера з Хойнікаў за палітыку асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі

Анатоль Кірэйчык

Анатоль Кірэйчык / t.me/viasna96/

74-гадовага жыхара Хойнікаў за палітыку асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф — 4 тысячы рублёў. Гомельскі абласны суд разглядаў справу Анатоля Кірэйчыка ў закрытым рэжыме (суддзя — Яўген Шаршнёў), паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну судзілі за "паклёп", "абразу прадстаўніка ўлады", "абразу суддзі альбо народнага засядацеля" і за "незаконнае захоўванне боепрыпасаў". Кірэйчык нібыта з кастрычніка 2020 года па люты 2022-га “сістэматычна" размяшчаў каментары пад фотаздымкамі прадстаўнікоў рэжыму, дзе, "не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць". Іх налічылі паўтары тысячы. 

Што да знойдзеных падчас ператрусу боепрыпасаў, пенсіянер заявіў, што калекцыянаваў іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі