Перад прысудам па "справе Аўтуховіча" затрымлівалі адваката Яніну Юргілевіч

Яніна Юргілевіч / @viasna96
Яніна Юргілевіч / @viasna96

Перад абвяшчэннем прысуду па "справе Аўтуховіча" учора была затрыманая адвакат Яніна Юргілевіч. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. На працэсе Юргілевіч абараняла аднаго з членаў сям'і Разановіч. Яе падабароннаму давялося тэрмінова шукаць новага адваката.

Відавочцы распавядаюць, што адваката затрымалі пры ўваходзе на тэрыторыю турмы каля КПП. Побач з турмой стаяў характэрны мікрааўтобус. Калі Юргілевіч падышла да КПП, пад'ехаў іншы бус. З яго выйшаў мужчына, паказаў дакументы, два іншыя супрацоўнікі "забралі гэтую жанчыну пад рукі і павезлі".

Праваабаронцы адзначаюць, што Яніна Юргілевіч з'яўляецца маці Юліі Юргілевіч, таксама адваката, арыштаванага раней. Юлія абараняла Алеся Пушкіна, Ігара Банцара і Арцёма Баярскага. 23 лютага 2022 года Юлію Юргілевіч выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за "сістэматычныя парушэнні заканадаўства". А ў жніўні 2022 года затрымалі.

Пазней праваабаронцам стала вядома, што ў той жа дзень Яніну Юргілевіч адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі