Першае беларускае ПАП атрымала ў два разы больш аўтаматаў
“Калашоў” — больш на 66%, пісталетаў Макарава — на 150%
Улады прыкметна павялічылі норму забеспячэння зброяй першага беларускага прыватнага ахоўнага прадпрыемства “ГардСэрвіс”, якую звязваюць з паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам.
Мы аналізавалі нормы забеспячэння зброяй для кампаніі ў 2021-ым, таму можам лёгка параўнаць. Напрыклад, тады “ГардСэрвіс” дазволілі валодаць 60 адзінкамі аўтаматаў Калашнікава, цяпер — 100. З 40 да 100 вырасла і колькасць пісталетаў Макарава.
Аўтаматаў АКМ дазволілі ў два разы больш: 80 замест 40. Пісталетаў Glock — больш, чым у два разы: 50 замест 20.
Еўрарадыё неаднаразова і падрабязна пісала пра “ГардСэрвіс”, у тым ліку пра сувязь з атачэннем Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.