"Поле цудаў" у Ждановічах аднавіла працу пасля рэканструкцыі
Рынак ужываных рэчаў у Ждановічах 10 студзеня аднавіў працу пасля рэканструкцыі. Яна доўжылася крыху больш за месяц.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на адміністрацыю гандлёвага дома "Ждановічы", рынак ужываных рэчаў будзе працаваць у наступным рэжыме: па аўторках, сярэдах, чацвяргах і пятніцах — з 8-й да 19-й; па суботах, нядзелях і святочных днях — з 7-й да 19-й.
Першапачаткова адміністрацыя рынку планавала ўвогуле зачыніць сектар ужываных тавараў. На месцы блышынага рынку планавалася зрабіць паркоўку для наведвальнікаў рынку.
Аднак Мінгарвыканкам не падтрымаў такое рашэнне адміністрацыі "Ждановічаў". Кіраўніцтву рынка было даручана правесці да 10 студзеня 2014 года рэканструкцыю пляцоўкі, на якой вядзецца гандаль ужыванымі таварамі.
Фота — gandliar.com