Праблемы аб’яднання: што не так з беларускімі дэмсіламі — эфір
Павел Усаў
Назіраючы за тым, як дэлегаты новага складу Каардынацыйнай рады падзяліліся на “большасць” і “апазіцыйную меншасць” і як яны зацята спрачаюцца паміж сабой, пэўная частка грамадства адчувае здзіўленне і неразуменне таго, чаму аднадумцы ніяк не могуць дамовіцца паміж сабой. Ужо нават пачалі ўзаемныя абвінавачванні. Адныя кажуць на другіх, што тыя не жадаюць супрацоўнічаць, іншыя вінавацяць апанентаў у спробе “канстытуцыйнага перавароту” і “аўтарытарызме”… Вось толькі гэтая недамоваздольнасць была ў нашых дэмакратычных палітыкаў фактычна заўжды.
Наколькі няздольнасць аб’ядноўвацца — гэта новая з’ява ў беларускай дэмакратычнай супольнасці? Ці варта верыць прапагандзе наконт паўсюдных агентаў спецслужб? Ці сапраўды існуе небяспека ўзвядзення “жалезнай заслоны” на мяжы з Беларуссю і як супрацьстаяць распаўсюду “рускага света”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.