Прапагандысты паказалі відэа з палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім

Сяргей Ціханоўскі ў камеры / Кадр з відэа
Сяргей Ціханоўскі ў камеры / Кадр з відэа

Прапагандысты паказалі відэа з палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім. Сцвярджаецца, што яно знятае 5 ліпеня 2023-га. Як вядома, днямі Святлана Ціханоўская атрымала ананімку пра "трагічнае здарэнне" з мужам — пра яго смерць.

"Сэрца радуецца бачыць Сяргея. Жывым. І моцным, піша Ціханоўская. — Калі паказалі яго, то наступнымі пакажыце Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх, з кім цяпер няма сувязі. І дапусціце адвакатаў да ўсіх палітвязняў".

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў Гродне пасля правакацыі. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій 2020-га. Ціханоўскі быў асуджаны закрытым судом на 18 гадоў пазбаўлення волі. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі