Сяргею Ціханоўскаму дадалі паўтара года зняволення

Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё

Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі яшчэ 1,5 года пазбаўлення волі. Яго судзілі ў жодзінскай турме №8 па крымінальнай справе аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (ч.2 арт. 411 КК).

"Пры адбыванні пакарання ў названай пенітэнцыярнай установе Ціханоўскі са жніўня да лістапада 2022 года неаднаразова дапускаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі ўстановы, у тым ліку парушаў парадак адбыцця пакарання, не рэагаваў на законныя патрабаванні супрацоўнікаў ПУ, грубіў ім, правакаваў сукамернікаў на канфлікты, за што неаднаразова падвяргаўся спагнанням",гаворыцца ў паведамленні прэс-службы пракуратуры Менскай вобласці.

Ціханоўскі на судзе сваёй віны не прызнаў.

Раней Ціханоўскі быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі. Падчас адбыцця пакарання яго перавялі з калоніі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе і адбыўся новы суд.

Па сукупнасці прысудаў яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 15 гадоў 9 месяцаў 5 дзён з адбываннем 2 гадоў 5 месяцаў 18 дзён у турме, а астатняга тэрміну — у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Падчас суда над палітвязнем стала вядома, што ў Мінску на аўкцыён выстаўленая яго кватэра, дзе прапісаная сям'я з малалетнімі дзецьмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі