Пратэсты ў Кіеве працягваюцца

Як перадае ВВС, Майдан Незалежнасці ачэплены міліцыяй, вакол плошчы пастаўленыя агароджы.



Невялікія групы актывістаў і журналістаў застаюцца ля Майдану, у той час як некалькі тысяч чалавек мітынгуюць на Міхайлаўскай плошчы. Там абстаноўка спакойная, міліцыі практычна не бачна.



Мітынгоўцы заклікаюць да адстаўкі міністра ўнутраных справаў Захарчанкі, прэзідэнта Януковіча і патрабуюць правесці датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары.



У ноч на 30 лістапада байцы спецпадраздзялення “Беркут” жорстка разагналі акцыю на Майдане Незалежнасці. Многія людзі збітыя, затрымана каля 30 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі