Праз 11 месяцаў пасля закрыцця ў Чырвоным касцёле няма слядоў рамонту
Чырвоны касцёл у Мінску / Еўрарадыё
Праз 11 месяцаў пасля закрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску ў ім няма ніякіх слядоў рамонту, піша сайт katolik.life.
У плябаніі (доме ксяндза) па-ранейшаму няма вады і электрычнасці, хаця ўжо набліжаецца новы халодны сезон.
У ноч на 26 верасня 2022 года ў будынку адбыўся пажар пры дзіўных акалічнасцях. Пасля гэтага ўлады скасавалі з парафіяй дамову на арэнду касцёла (будынак належыць дзяржаве) пад нагодай рамонту. З таго часу нічога не чуваць ні пра пачатак рамонту, ні пра дату адкрыцця храма.
У снежні кіраўнікі Каталіцкай царквы ў Беларусі наведалі касцёл і канстатавалі, што невялікі рамонт патрэбны толькі ў сакрыстыі. Парафія была гатовая зрабіць яго за свае сродкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.