Улады забіраюць у католікаў Чырвоны касцёл у Мінску

Чырвоны касцёл у Мінску / Еўрарадыё
Чырвоны касцёл у Мінску / Еўрарадыё

Католікі Мінска могуць застацца без Чырвонага касцёла, піша тэлеграм-канал "Хрысціянская Візія".

Улады скасоўваюць дамову з суполкай "Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і святой Алены" на бескаштоўнае карыстанне Чырвоным касцёлам. Касцельныя ўлады ўжо атрымалі адпаведнае апавяшчэнне. Ад парафіі патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён.

Напрыканцы верасня ў будынку здарыўся невялікі пажар: загарэлася праводка. Агонь заняў плошчу 20 квадратных метраў. Пасля гэтага здарэння касцёл зачынілі — як паведамлялася, не пускалі не толькі вернікаў, але і святароў.

Касцёл святых Сымона і Алены размяшчаецца ў цэнтры Мінска, каля Дома ўрада, і з'яўляецца адным з сімвалаў сталіцы. Неагатычны будынак быў узведзены ў 1910 годзе на сродкі мецэната Эдварда Вайніловіча. У 1990-я гады будынак не вярнулі католікам, але перадалі на безкаштоўнае карыстанне. У 2013 годзе храм быў замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за КУП "Мінская спадчына". Менавіта гэтая арганізацыя і скасавала дамову карыстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі