Прэзентацыя на Еўрарадыё: кліп на песню "Нева" ад Юлкі Каціч
Мінская спявачка Юлка Каціч, лідарка гурта "Мигающий жёлтый", прадстаўляе на Еўрарадыё новае відэа на песню "Нева", сыграную ў новым фармаце разам з гітарыстам Дзмітром Селяменевым.
Па словах Юлкі, гэта эксперыментальная праца, вынік якой абаім музыкам вельмі падабаецца. Не выключана, што яна разаўецца ў самастойны праект.