Прэзентацыя на Еўрарадыё: песня "Не забуду" ад гурта HandmadE
Гурт HandmadE прадстаўляе на Еўрарадыё новы трэк "Не забуду". У ім распавядаецца пра падзеі 2012 года, калі адзін з музыкаў каманды апынуўся ў Цэнтральнай Амерыцы.
"Гэтая гісторыя выглядае фантастычнай, і не кожны ў яе паверыць. “Не забывай” — цалкам праўдзівая і шчырая песня. Спадзяемся, яна сагрэе вас халоднай зімой і падштурхне да такіх жа прыгодаў, якія перажыў наш музыка", — кажа фронтмэн каманды Яўген Валошын.
Трэк спрадзюсаваў Уладзімір Пыльчанка (“Паліна Рэспубліка”, Markut’s Band). “Не забуду” запісаны ў акустычна-рокавым гучанні. Прыкладна гэтак жа HandmadE гучыць сёння падчас рэдкіх жывых выступаў.