Прэзентацыя на Еўрарадыё: “Троіца” прадстаўляе відэа, прысвечанае стагоддзю БНР

Прэзентацыя на Еўрарадыё: “Троіца” прадстаўляе відэа, прысвечанае стагоддзю БНР

11 траўня легендарнае этна-трыа “Троіца” прадставіць свой сёмы паўнафарматнік “Цар-Агонь”. Анансуе альбом новае відэа на песню “Святая зямля”.


“За усё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам! Гурт прысвячае песню і відэа стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі”, — кажа Іван Кірчук

У музычным відэа, зробленым пры ўдзеле Еўрарадыё, выкарыстаныя рарытэтныя кадры беларускіх вёсак першай паловы ХХ стагоддзя. Матэрыял быў адшуканы ў Беларускім архіве кінафотафонадакументаў.


Прэзентацыя альбома адбудзецца 11 траўня ў мінскай філармоніі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі