Расія ў Міжнародным судзе ААН абвінаваціла Украіну ў падрыве Кахоўскай ГЭС

Міжнародны суд ААН / dpa
Міжнародны суд ААН / dpa

8 чэрвеня расійскія прадстаўнікі ў Міжнародным судзе ААН абвінавацілі Украіну ў разбурэнні Кахоўскай плаціны масіраванымі артылерыйскімі абстрэламі, перадае Бі-Бі-Сі.

Раней такія ж абвінавачванні прадстаўнікі Расіі агучвалі ў Міжнародным крымінальным судзе (МКС) у Гаазе.

"Кіеўскі рэжым не толькі нанёс масіраваныя артылерыйскія ўдары па плаціне ў ноч на 6 чэрвеня, але і наўмысна падняў узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы да крытычнай адзнакі", — заявіў у МУС расійскі дыпламат Аляксандр Шульгін.

Украіна ж у падрыве ГЭС абвінавачвае расіян. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што такое магутнае збудаванне немагчыма разбурыць артылерыяй звонку. Для разбурэння дамбы яе трэба падарваць знутры.

Галоўны інжынер "Укргідрапраекта" Мікалай Калінін у каментары УНІАН сцвярджае, што Кахоўская ГЭС будавалася з разлікам на тое, што яна вытрымае ядзерны ўдар. Таму разбурыць яе ўдарам звонку проста немагчыма.

Дамба Кахоўскай ГЭС была ўзарваная зранку 6 чэрвеня. Яшчэ з 2022 года гэтая тэрыторыя знаходзіцца пад поўным кантролем расійскіх войскаў.

Міжнародны суд — адзін з шасці галоўных органаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, зацверджаны Статутам ААН.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі