Героі серыялу “Тэорыя вялікага выбуху” загавораць па-беларуску

Распавядае аўтар ідэі беларусізацыі сусветнага кінематографа Яўген Яўтушэнка:

“Мы перакладаем з расійскай мовы, але не з версіі Кураж-Бамбей. Таксама дадаем у пераклад свае задумы”.


Над беларусізацыяй “Тэорыі вялікага выбуху” працуе міні-група – Яўген Яўтушэнка і яго сябар. Сваімі сіламі хлопцы спрабуюць зрабіць пераклады серый. Пакуль відэа, якое можна паглядзець на старонцы ініцыятыўнай групы Укантакце, утрымлівае мноства памылак і хіб, на што наракаюць першыя гледачы серыяла. Аднак, абяцаюць хлопцы, бэта-версія будзе ў хуткім часе даведзеная да ідэальнага стану ў HD-якасці, і героі “Тэорыі вялікага выбуху” загавораць па-беларуску.

Фота: www.vk.com/mybytv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі