Каля будынка Савета ЕС у Бруселі трымаюць партрэт збітага Някляева
Удзельнікі акцыі хочуць звярнуць увагу на тое, што адбываецца ў нашай краіне (фота).
У Бруселі беларусы працягваюць пікет каля будынка Савета Еўрасаюза. Цяпер там каля 20 чалавек, якія трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты, вялікі партрэт збітага Уладзіміра Някляева з надпісам "Мастацтва КДБ".
Удзельнікі акцыі хочуць звярнуць увагу на тое, што адбываецца ў нашай краіне. Нагадаем, сёння міністры замежных спраў краін ЕС разгледзяць "беларускае пытанне", магчымае прыняццё рашэння па візавых санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і "сілавікоў".