“Naka” адыграла свой першы кватэрнік у Гомелі

Як прызналася Наста Шпакоўская, падчас яе першага канцэрту ў Гомелі ёй не хапала мікрафона, а крэсла падавалася залішнім — увесь час хацелася ўзняцца. Аднак, нягледзячы на тое, што канцэрт праходзіў у фармаце кватэрніка, Наста разам з піяністкай Ірынай Кліменка сумленна выканала амаль паўтарагадзінную праграму з песняй на біс, што, дарэчы, прадугледжана не было.

На мерапрыемства, якое па сутнасці адбылося дзякуючы мясцовай музычнай суполцы “On promo”, завітала каля трох дзясяткаў гомельцаў. На жаль, большая колькасць людзей у памяшканні проста не змясцілася б. Усе ж прысутныя пачулі знаёмыя песні гурта “Naka” у зусім іншым гучанні і атрымалі магчымасць задаць свае пытанні дзяўчатам:

naka_-_lozh.mp3

Дарэчы, “Naka” падзялілася з Еўрарадыё, што пасля таго, як свет пабачыць трэці альбом “Довольна” , ёсць надзея, што следам за ім можа з’явіцца і чацвёрты. Калі сапраўды ён выйдзе, то будзе ўяўляць сабою вось такі “акустычны саўнд”, які быў прадэманстраваны ў Гомелі:

pra-novy-albom.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі