Памерла Святлана Навумава
Увечары 10 сакавіка пасля працяглай хваробы на 55 годзе жыцця ў лякарні памерла палітолаг і неабыякавы грамадзянін Святлана Навумава.
У апошнія гады Святлана выкладала ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, была дацэнтам акадэмічнага дэпартамента палітычных навук. Актыўна ўдзельнічала ў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!". Пасля падзеяў 19 снежня яе дапытвалі ў КДБ як сведку па справе аб "масавых беспарадках".
Яе апошні публічны выступ адбыўся 28 лютага на прэс-канферэнцыі з нагоды завяршэння першага года працы кампаніі "Гавары праўду!".
Еўрарадыё выказвае спачуванне родным і блізкім Святланы Навумавай.