Пракуратура прапануе павялічыць штрафы за парушэнні на чыгунцы ў пяць разоў
Гэта звязана з рэзкім павелічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў на пераездах.
Транспартная пракуратура адзначае, што летась у краіне здарылася 46 такіх аварый, загінулі 9 чалавек, 19 атрымалі траўмы. Сёлета зафіксавана ўжо 11 здарэнняў на пераездах на чыгунцы, загінулі 3 чалавекі, 5 былі параненыя. Ва ўсіх выпадках вінаватымі прызнаныя кіроўцы, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".
Фота — bymedia.net