Суддзі, якія вынеслі прысуды ўдзельнікам Плошчы, атрымалі падвышэнне

Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Таццяна Чаркас, якая 2 сакавіка прысудзіла Аляксандра Малчанава, Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Атрошчанкава да зняволення на тэрміны ад 3 да 4 гадоў за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года, атрымала падвышэнне. Указам № 169 ад 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка надаў суддзі, што пасля працэсу трапіла ў спіс неўязных у Еўрасаюз, трэцюю кваліфікацыйную катэгорыю.

Тым жа ўказам наступную катэгорыю атрымала суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Таццяна Швец. 4 чэрвеня 2010 года яна асудзіла да 1 года абмежавання волі актывіста дэмакратычных сілаў Яўгена Якавенку, які змагаўся за права праходзіць альтэрнатыўную грамадзянскую службу. Яго звінавацілі ва ўхіленні ад вайсковага прызыву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі