Цяжарная жанчына пасля затрымання страціла дзіця?
Сама дзяўчына ўстрымліваецца ад каментароў, а праваабаронцы дамагаюцца ўзбуджэння крымінальнай справы.
Еўрарадыё знайшло каментар у сацыяльных сетках ад чалавека па імені Алег Рахоўскі: “Я, Рахоўскі Алег Мікалаевіч, асуджаны за тое, што быццам лаяўся матам на Прывакзальнай плошчы 03.07.11 паводле арт. 17.1 Адміністратыўнага кодэксу. Пакаранне адбываў у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама... Падчас затрымання ў аўтазак да нас кідалі многіх жанчын. Сярод іх была цяжарная. Мы прасілі міліцыянтаў у форме без знакаў адрознення адпусціць цяжарную жанчыну, але атрымалі адмову.... Пасля вызвалення я даведаўся, што жанчына страціла дзіця”.
Гэту інфармацыю пацвердзіла праваабаронца Наста Лойка.
Наста Лойка: “Дзяўчына cапраўды страціла дзіця пасля акцыі, муж на сутках, з журналістамі яна размаўляць не хоча. Ведаю, што была ў Кастрычніцкім РУУСе. Ад выкідышу толькі адышла, падрабязнасці ў сераду. Хацелася б дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы”.
Аднак атрымаць афіцыйнае пацвярджэнне нам пакуль не ўдалося.
Размова з праваабаронцай Настай Лойкай: