З Беларусі не выпусцілі экс-палітвязня Змітра Дразда
Ён ехаў цягніком Мінск-Вільня.
Беларускія памежнікі заявілі Дразду, што яму забаронены выезд з тэрыторыі краіны.
Як нагадвае "Хартыя'97", Зміцер Дрозд — сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года Дразда асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Потым яго вызвалілі паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра памілаванне.