Затрымалі супрацоўніка "БелМузТВ", якога падазраюць у дэманстрацыі порна

Нагадаем, здарэнне адбылося ў суботу, 13 красавіка. Каля 16-й гадзіны на канале БелМузТВ на нейкі час музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа.

Па факце дэманстрацыі порнароліка завялі крымінальную справу. Праваахоўнікі высветлілі, што згаданы супрацоўнік, "знаходзячыся на працоўным месцы, на працягу каля 10 хвілін здзейсніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчання, пасля чаго знік". Мужчыне пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер вядзецца допыт затрыманага, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Сяргей Міхалок выказаўся пра порнаролік на "БелМузТВ" (відэа)

Па беларускім тэлебачанні паказалі жорсткае порна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі