Змітру Дашкевічу забаранілі шапку з натуральнага футра

Вязень адзіночкі ў гродзенскай турме коратка напісаў пра свае побытавыя ўмовы і паведаміў, што са здароўем у яго праблемаў няма, перадае Радыё Свабода.

Зміцер таксама паведаміў, што атрымаў ад Насты рэчавую перадачу: швэдар, бялізну, пральны парашок, а таксама мыла і зубная пасту. А вось цёплую зімовую шапку ў турму не ўзялі — бо з натуральнага футра. Палітвязню сказалі, што калі б яна была са штучнага футра, то яе б дазволілі.

Потым Зьміцер праз адваката патлумачыў, чаму гэтак атрымалася. Аказваецца, шапка з натуральнага футра ўяўляе сабой пэўную каштоўнасць, а са штучнага — не. Маўляў, раптам нехта з вязняў яе скрадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі