Рэжым Аляксандра Лукашэнкі "выкінулі" з камісіі ААН

У ААН гаварылі пра "пра злосныя парушэнні рэжыму Лукашэнкі" (ілюстрацыйнае фота)

У ААН гаварылі пра "пра злосныя парушэнні рэжыму Лукашэнкі" (ілюстрацыйнае фота) / twitter.com/BelarusMFA

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі "выкінулі" з камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі, у якой яго прадстаўнікі былі з 2010 года. Дэмакратычны рух атрымаў важную перамогу ў справе выціскання дыктатуры з міжнароднай арэны, лічыць Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, яе прадстаўнік па замежных справах.

"Для беларусаў рэжым Лукашэнкі асацыюецца з карупцыяй, падкантрольнымі судамі, беззаконнем на ўзроўні "часамі не да законаў", — кажа Кавалеўскі. — Рэжым не процідзейнічае злачыннасці, ён яе памнажае і ёю карыстаецца. Але насуперак відавочнай рэальнасці дыктатура спрабавала абрацца ў камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі".

Прадстаўнікі беларускага дэмруху загадзя праінфармавалі ўсіх чальцоў эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН "пра злосныя парушэнні рэжымам Лукашэнкі абавязацельстваў у галіне супрацьдзеяння злачыннасці". Яны заклікалі "катэгарычна адхіліць яго кандыдатуру на гэтых выбарах".

Галасаванне прайшло 9 красавіка. Ад Усходнееўрапейскай групы былі абраныя прадстаўнікі Албаніі і Латвіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі