РФ абяцае дапамогу рэжыму ў РБ у выпадку "дэстабілізацыі сітуацыі" ў 2025-м
Пад расійскім парасонам
Расія абяцае дапамогу рэжыму ў РБ у выпадку "дэстабілізацыі сітуацыі" ў 2025-м падчас прэзідэнцкіх выбараў. Масква адгукнецца на просьбу Мінска, заявіў у інтэрв'ю ria.ru расійскі пасол Барыс Грызлоў. Пры гэтым ён лічыць малаверагодным варыянт, калі такая дапамога спатрэбіцца.
"Але калі спатрэбіцца — Расія ў рамках сваіх абавязацельстваў, безумоўна, акажа дапамогу і падтрымку, пра якую нас папросіць наш бліжэйшы саюзнік і стратэгічны партнёр", — сказаў Грызлоў. Ён падкрэсліў, што сілавыя ведамствы РФ і РБ "вядуць пастаянны абмен інфармацыяй па аператыўных каналах" і ў "рэжыме рэальнага часу" дзеляцца данымі "аб любых патэнцыйных пагрозах".
"Было б дзіўна, калі б нашы агульныя сапернікі не планавалі нейкіх правакацыйных дзеянняў [падчас выбараў у 2025-м]", — адзначае расійскі пасол.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.