Родным беларусаў, якія з'ехалі, прыходзяць лісты з "камісіі па вяртанні"

Пасяджэнне "камісіі па вяртанні"

Пасяджэнне "камісіі па вяртанні" / prokuratura.gov.by

Сваякам беларусаў, якія з'ехалі з краіны, сталі прыходзіць лісты з прапановай пераканаць тых, хто з'ехаў, звярнуцца ў "камісію па вяртанні". Пра гэта стала вядома гродзенскім праваабаронцам.

У лістах гаворыцца, што тыя, хто выехаў, павінны назваць прычыну ад'езду, расказаць пра свае правапарушэнні, а калі мела месца злачынства, то "выказаць раскаянне, публічна папрасіць прабачэння і аплаціць шкоду".

Праваабаронцы з "Вясны" нагадваюць пра асаблівасці супрацоўніцтва з гэтай камісіяй. Вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі, нягледзячы на "дамоўленасці", пасля звароту ў "камісію па вяртанні" супраць беларусаў ужо дома распачыналі крымінальныя справы. У цэлым, паводле інфармацыі праваабаронцаў, з пачатку 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя каля 60 чалавек. У дачыненні да 17 з іх распачалі крымінальныя справы. 

Пасля пратэстаў 2020 года і з-за рэпрэсій краіну пакінулі сотні тысяч чалавек. Абвастрылася сітуацыя на рынку працы. Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі шукаюць спосабы вярнуць назад тых, хто з'ехаў. Для гэтага ў лютым 2023 года і ствоарылі камісію. Пры гэтым чыноўнікі старанна пазбягаюць пытання пра тое, колькі чалавек да іх ужо звярнулася. У верасні 2023 года пракурор Андрэй Швед казаў пра 100 заявак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі