Рыгор Кастусёў на судзе не прызнаў сваю віну
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў не прызнаў сваю віну па абвінавачанні ў змове дзеля захопу ўлады, піша "Спутнік".
У Мінскім абласным судзе працягваецца суд па "змове з мэтай захопу ўлады". Сёння зачыталі абвінавачанне Кастусёву. Пракурор лічыць, што Кастусёў уступіў у змову, арганізаваную Юрасём Зянковічам і Дзмітрыем Шчыгельскім.
Сам Кастусёў на судзе заявіў, што ўдзельнічаў у анлайн-канферэнцыях "змоўшчыкаў" толькі як слухач.
На суд прыйшлі сваякі Кастусёва — жонка, дачка і сястра.
Як распавядала Еўрарадыё, Аляксандр Фядута на пасяджэнні 29 ліпеня прызнаў сваю віну часткова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.