Рымашэўскі: Дзень Волі ў ранейшым фармаце сёлета трэба адмяніць

Рымашэўскі: Дзень Волі ў ранейшым фармаце сёлета трэба адмяніць

Масавую вулічную акцыю на Дзень Волі сёлета варта адмяніць. Такую прапанову агучыў у Фэйсбуку адзін з заяўнікаў мінскай акцыі стустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі. Ён спасылаецца на распаўсюд каранавіруса ў Беларусі. 

"Як адзін з замоўшчыкаў святкавання БНР102 лічу, што фармат ў такім выглядзе, якім ён быў у 2018-м і 2019-м, прыйдзецца адмяніць. Бяспека людзей мусіць стацца прыярытэтам. Калі не для ўлады, то для апазіцыі.

Канчатковае рашэнне будзем прымаць бліжэйшымі днямі, але калі ўлады не турбуюцца пра бяспеку людзей, то прынамсі дэмакратычныя сілы мусяць даць прыклад", — піша Рымашэўскі.

Ён задае пытанне сваім падпісчыкам: "Што вы мяркуеце, сябры: святкаваць БНР102 ў вулічным фармаце трэба нягледзечы ні на што альбо зрабіць прыярытэтам бяспеку людзей?"

Святкаванне Дня Волі сёлета ў Мінску планавалася на 22 сакавіка. Арганізатары аналагічнай акцыі ў Гродне яшчэ 11 сакавіка паведамілі, што адмаўляюцца ад вулічнай акцыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Афіцыйна ў Беларусі зарэгістраваны 21 выпадак заражэння каранавірусам. Улады прынялі рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усялякія масавыя мерапрыемствы з замежным удзелам. Дазвол на іншыя масавыя мерапрыемствы будзе давацца зыходзячы з рэкамендацыяў Мінздароўя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі