Рыжанкоў — у Нью-Ёрк, амбасадары краін ЕС — у Мінск? Эфір з Кавалеўскім

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Чаканні, што Манголія будзе дзейнічаць паводле міжнародных дамоўленасцяў і затрымае Пуціна ў адпаведнасці з ордарам, які выдаў Міжнародны крымінальны суд, не спраўдзіліся. Адпаведна, чакаць, што візіт лукашэнкаўскага міністра Рыжанкова ў ЗША на Генасамблею ААН скончыцца не вельмі для яго прыемна, не даводзіцца. На гэтым фоне “вішанькай на торце” выглядае цынічны намер рэжыму правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю па праблемах… нелегальнай міграцыі. І заявы з Мінска, што пра свой намер узяць удзел у гэтым мерапрыемстве заявіў шэраг краін ЕС.

Чаго вартыя міжнародныя дамоўленасці, калі іх не выконваюць, і што чакае імідж МКС? Ці нармальна, калі краіна — ініцыятар мігранцкага крызісу ладзіць канферэнцыю па пытаннях нелегальнай міграцыі, і навошта туды збіраюцца ехаць прадстаўнікі краін ЕС? Ці адрэагуе Захад на чарговае вызваленне палітвязняў і навошта МЗС перапрафілюецца ў Мінінфарм? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, два разы на месяц, у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі