Саакашвілі атрымаў дакумент пра свой легальны статус ва Украіне
Экс-кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі атрымаў дакумент, які пацвярджае легальны статус яго знаходжання ў Украіне. Выдала гэты дакумент Дзяржаўная міграцыйная служба, перадае hromadske.ua.
У Фэйсбуку палітык напісаў: "Сёння нарэшце атрымаў ад міграцыйнай службы дакумент, які сведчыць, што я знаходжуся на тэрыторыі Украіны легальна. Вядома, я гэтым не задавольваюся, а дамагаюся праз суд права аднавіць маё грамадзянства".
Легальны статус Саакашвілі, як адзначана ў даведцы міграцыйнай службы, будзе дзейнічаць да 1 снежня 2017 года.
Дарэчы, 1 лістапада Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ўжо другі раз адмовіла палітыку ў наданні статусу бежанца. Перад гэтым Саакашвілі заявіў, што Генпракуратура Украіны рыхтуе дакументы для яго экстрадыцыі ў Грузію.