Саладуха прызнаўся, што яму параілі не выступаць на канцэрце на Дзень Волі

Саладуха прызнаўся, што яму параілі не выступаць на канцэрце на Дзень Волі

Спявак Аляксандр Саладуха не выступіць на дазволеным уладамі святочным канцэрце ў Мінску на Дзень Волі. Пра гэта ён распавёў у гутарцы з Еўрарадыё.

Саладуха: “Не працую, не выступаю. Чаму? Звязаўся з людзьмі, сказалі, што не трэба там быць”.

Спявак не захацеў распавесці, хто ж яму параіў не ўдзельнічаць у канцэрце: “Не, навошта, не трэба гаварыць”. Перад гэтым ён казаў Еўрарадыё, што пасля атрымання ад арганізатараў святкавання стагоддзя БНР прапановы выступіць на канцэрце каля Опернага тэатру, вырашыў разабрацца, ці не “антыўрадавае” гэта мерапрыемства. Таму Аляксандр Саладуха збіраўся патэлефанаваць у нейкія “органы”.

Тым больш, кажа спявак, у яго на той дзень “мора замоў” на выступленне.

Святочны канцэрт адбудзецца 25 сакавіка з 14.00 да 19.00 каля Опернага тэатра ў Мінску. Паводле слоў арганізатараў, цяпер дакладна вядома пра выступы гуртоў J:МОРС, “Крама”, Akute, “Амарока”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі