"Сашко Білы" прыйшоў да чыноўнікаў у Роўна з аўтаматам і нажом (відэа)

"Сашко Білы" паказаў прысутным аўтамат Калашнікава і запатрабаваў правесці поўную люстрацыю ўлады ў вобласці. Ён паабяцаў абараняць народ Украіны са зброяй у руках да таго часу, пакуль гэта будзе неабходна, пакуль будзе пагроза дзяржаўнасці. Як адзначае сайт censor.net.ua, прысутныя з асцярогай глядзелі на зброю ў руках вядомага актывіста нацыяналістычнага руху.


"Ніхто нам не забароніць насіць зброю. Не вы яе нам давалі і не вам яе адбіраць. Хочаце забраць мой аўтамат, мой пісталет?! Паспрабуйце!", — сказаў "Сашко Білы" і дастаў паляўнічы нож.



Нагадаем, "Сашко Білы" — у 1990-х, як баец УНА-УНСО, ваяваў у Чачэніі супраць расійскіх войскаў. На яго рахунку тры падбітыя танкі, шэсць БТР і адна самаходная ўстаноўка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі