Шантаж і рэальная пагроза жыццю. Аўтынг як спосаб барацьбы з "непажаданымі"

Аўтынг — гэта злачынства / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Аўтынг — гэта злачынства / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"...Я прадстаўнік сексуальных меншасцяў, [...] дапусціў абразу на адрас сапраўдных мужчын, якія абараняюць Рэспубліку Беларусь ад знешніх і ўнутраных пагроз".

Гэтую прамову гаворыць мужчына на відэа, апублікаваным сілавікамі ў канцы верасня. Ён прыкметна хвалюецца і чытае тэкст па паперцы. Тамсама пералічвае імёны сваіх партнёраў. Наўрад ці па ўласнай волі.

"Па жыцці я гей", — кажа хлопец на такім самым відэа, апублікаваным вясной.

Шантаж и реальная угроза жизни. Аутинг как способ борьбы с "неугодными"

— Як інструмент дыскрэдытацыі іншага чалавека аўтынг працуе найбольш эфектыўна ў тых выпадках, калі за яго няма каму заступіцца, — кажа квір-актывіст Андрэй Завалей. — Калі мэтай ёсць людзі, якія самі не адкрытыя гомасексуалы. Гэта значыць, што ў іх адсутнічае падтрымлівальнае асяроддзе, якое стане на абарону гонару і годнасці, і аўтынг будзе моцным ударам для чалавека.

На думку Андрэя, калі чалавек не хавае сябе, то і ў аўтынгу няма сэнсу. Акрамя таго, такім крокам не так лёгка нашкодзіць чалавеку, у якога ёсць нейкі сацыяльны капітал. У тым ліку і гэтым тлумачыцца, чаму на праблему звярнулі ўвагу толькі пасля апошніх гучных затрыманняў і "прызнанняў" на камеру.

У заходнім свеце аўтынг часам выкарыстоўваюць з "добрымі" мэтамі.

— Дапусцім, магчымы плюс для ЛГБТ-супольнасці, калі ў дачыненні да вядомага гамафоба прыводзяць доказы, што сам ён гей. Хоць невядома, ці ёсць у гэтым сапраўды карысць. Ёсць яшчэ адзін бок: калі "аўцяць" каго-небудзь з нашых "хаўруснікаў", гэта двухбаковавостры меч: з аднаго боку, гэта можа нашкодзіць яго рэпутацыі, а з другога боку, гэта падахвочвае нас мабілізавацца і падтрымліваць адно аднаго, у выніку ўмацоўваючы рэпутацыю. Але эфект ад такога кроку ты не можаш кантраляваць і прадказаць, занадта шмат невядомых пераменных. Адназначна гаварыць пра гэта мне складана.

Зразумела, сітуацыя, калі аўтынг робяць прапаганда і сілавікі, зусім іншая.

— Гэта дадатковы стрэс для чалавека, які і так знаходзіцца ў вельмі ўразлівым становішчы. Напрыклад, ты сам рыхтуешся, каб у будучыні прызнацца сябрам, блізкім і сям'і. А тут у цябе выбіваюць глебу з-пад ног, — кажа Андрэй. — Гэта вельмі моцная зброя, так працуе машына рэпрэсій: яны шукаюць нашы слабыя месцы, сакрэты, каб выкарыстоўваць іх супраць нас.


 

Попыт на гамафобію

Шантаж и реальная угроза жизни. Аутинг как способ борьбы с "неугодными"

Юрыст, прадстаўнік Каардынацыйнай рады па юрыдычных пытаннях і адказны за пытанні юстыцыі НАУ Міхаіл Кірылюк тлумачыць, што як такога тэрміна "аўтынг" у заканадаўстве няма. Але ёсць, напрыклад, прымушэнне да дачы паказанняў.

— Яны не расказваюць пра арыентацыю чалавека, ён сам гэта робіць на відэа. Напэўна, няма ні ў кога здагадак, што ён гэта робіць добраахвотна. Таму што калі добраахвотна — аналізаваць няма чаго: чалавек расказаў пра сваё жыццё — калі ласка. Але калі пад прымусам, то гэта ўжо цэлы спектр артыкулаў.

Юрыст тлумачыць: на такіх відэа чалавек кажа не толькі пра арыентацыю, але і пра нейкія рэчы, якія з пункту гледжання сілавікоў падлягаюць крымінальнай адказнасці — напрыклад, адпраўка нейкай інфармацыі Антону Матольку, якога ўлады называюць тэрарыстам.

Артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія пры гэтым парушаюцца, некалькі: гэта і перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, і артыкул 394 КК (прымушэнне да дачы паказанняў шляхам пагроз або шантажу ці іншых незаконных дзеянняў). Ужо па гэтых пунктах магчыма да 10 гадоў пазбаўлення волі, а калі даказаць факт катаванняў (арт. 128 КК — злачынствы супраць чалавечнасці) — то да 25 гадоў турмы, або пажыццёвае, або смяротнае пакаранне.

— Пасля, калі будзе магчымасць, неабходна будзе апытваць сведак, пацярпелага, падазраваных, даследаваць дакументы і вызначаць, які гвалт быў ужыты, якія былі яго матывы, — дадае суразмоўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі