Што агульнага ў сілавікоў Беларусі і шымпанзэ баноба — размова з псіхолагам

Сілавікі і баноба / Калаж Улада Рубанова / Еўрарадыё
Сілавікі і баноба / Калаж Улада Рубанова / Еўрарадыё

Раздзявалі, збівалі да крыві і выбітых зубоў, засоўвалі ў рот дубінку з нацягнутым прэзерватывам і пагражалі сексуальным гвалтам... Год таму на BBC выйшаў шчыры матэрыял пра тое, як пасля выбараў беларускія сілавікі вучылі затрыманых удзельнікаў пратэстаў "любіць Радзіму".

У 2020-м лекары неаднаразова расказвалі, як пасля турмаў да іх у аддзяленні паступалі мужчыны з траўмамі прамой кішкі. На Еўрарадыё выходзіў рэпартаж з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ёсць гісторыя згвалтаванага пацыента і фатаграфія яго распухлай машонкі.

Шмат хто з тых, хто сутыкнуўся з сілавікамі, успамінаюць, як іх прымушалі гаварыць пра сваю сексуальную арыентацыю. У саміх "зносінах" з затрыманымі прадстаўнікі сілавых структур часта выкарыстоўваюць такія словы, як "пе**ік", "пед*ыла", "пі*ар" і "піда*ас". Цяжка забыць і "дзіравы" хайп экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

У 2021-м затрыманні ў краіне працягваюцца, турмы па-ранейшаму перапоўненыя людзьмі, нязгоднымі з палітыкай дзейнага кіраўніка дзяржавы, а ў органах служаць тыя самыя, хто здзекаваўся з пратэстоўцаў у 2020-м.

Пра тое, чаму сілавікі такія зацыкленыя на тэме гомасексуальнасці і здольныя на гвалт над сабе падобнымі, расказвае Еўрарадыё псіхолаг Наталля Скібская.

 

Малпачкі віду баноба

Чалавек — чародная істота. Гэта значыць, наша грамадства функцыянуе па законах зграі. Шмат якія паводзінскія мадэлі людзей падобныя з паводзінамі іншых прыматаў. Калі гаварыць пра паводзіны, звязаныя з сексуальным гвалтам або пагрозай яго, тут гаворка ідзе пра ўладу і падначаленне. Сілавікі ў гэтым выпадку жывуць па законах, груба кажучы, малпаў віду баноба, у якіх сацыяльнае ўзаемадзеянне моцна сексуалізаванае.

Что общего у силовиков Беларуси и шимпанзе бонобо — разговор с психологом

Для таго каб сцвердзіць сваё вяршэнства і аўтарытэт, больш моцная або старэйшая па іерархіі малпа здзяйсняе сімвалічны палавы акт з іншай малпай, незалежна ад полу. Гэты рытуал не мае сексуальнага падтэксту, тут гаворка ідзе менавіта пра адносіны ў іерархіі.

Старэйшая дарослая малпа гвалтуе малпачку-падлетка, як бы кажучы: "Ты ў маёй уладзе, ты павінен падпарадкоўвацца мне". І гэта не пра сексуальнае ўзбуджэнне, а пра ўзбуджэнне, якое звязана з сацыяльным узаемадзеяннем і дамінаваннем.

Вядома, так робяць не толькі сілавікі. Часам, калі жанчына пачынае ў чымсьці сцвярджацца і лідзіраваць, партнёр гвалтуе яе, каб зацвердзіць сваю ўладу. Сімвалічнае дзеянне аб усталяванні падпарадкавання. На жаль, гэта распаўсюджаная мадэль.

Дакладна гэтаксама часам адбываецца і ў турмах, калі зняволеныя "апускаюць" кагосьці не для разрадкі сексуальнага напружання, а гвалцяць, і часам нават калектыўна, навапрыбылага, каб паказаць яму, хто ў камеры галоўны, а хто — "мяса".

Чаму некаторыя функцыянуюць на ўзроўні малпачак баноба і не пераходзяць на больш высокі ўзровень, дзе можна дамовіцца і высветліць адносіны, гэтае пытанне — да іх.

Что общего у силовиков Беларуси и шимпанзе бонобо — разговор с психологом
Белорусские силовики / Еврорадио
Что общего у силовиков Беларуси и шимпанзе бонобо — разговор с психологом
Обезьянки бонобо / depositphotos.com

Невысокі ўзровень развіцця і прымітыўнасць псіхікі

Калі ты развіты чалавек, ты здольны дамовіцца з іншым чалавекам, у цябе ёсць на гэта воля і маральныя сілы. Кантакт мае на ўвазе, што, калі я спрабую дамовіцца, я прызнаю права іншага боку сказаць: не, мне гэта не падабаецца, мне гэта не падыходзіць.

Выходзіць, што гэта вельмі рызыкоўнае мерапрыемства: я рызыкую недагаварыць, не дасягнуць сваіх мэтаў, стаць уразлівым, калі мне адмовяць. Гэта звязана з адчуваннем таго, што хтосьці можа быць мацнейшым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі