Шэран Стоўн паскардзілася, што яе акаўнт палічылі фэйкам і заблакавалі
61-гадовая галівудская актрыса Шэран Стоўн паскардзілася, што яе акаўнт палічылі фэйкам і заблакавалі. Яна зарэгістравалася на сайце для знаёмстваў і не чакала, што яе "замарозяць". "Яны закрылі мой акаўнт, — піша Стоўн у Twitter. — Некаторыя карыстальнікі паведамілі, што сервіс вырашыў, што гэта магу быць не я. А гэта я!".
Шэран Стоўн папрасіла не выганяць яе з супольнасці. Адміністрацыя сервіса адрэагавала на твіт праз некалькі гадзін і "размарозіла" акаўнт, паабяцала, што такое не паўторыцца. "Вяртайцеся, — напісалі актрысе. — Дзякуем за разуменне, і спадзяемся, што вы знойдзеце свайго дарагога".
Актрыса двойчы была ў шлюбе, апошні з іх быў скасаваны ў 2004-м. Яе рамантычная сувязь са спецыялістам па нерухомасці, які маладзейшы за яе на 20 гадоў, скончылася год таму.
— Sharon Stone (@sharonstone) 30 декабря 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.