Шэран Стоўн атрымала ў Варшаве Прэмію саміта міру

Шэран Стоўн атрымала ўзнагароду падчас саміта лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру з рук Далай Ламы XIV. Урачыстая цырымонія прайшла ў сераду ў варшаўскім Вялікім тэатры.
 


"Прэмія прысуджаецца за дзейнасць, якая падаравала салідарнасць і новую надзею мільёнам людзей, якія змагаліся і змагаюцца з трагедыяй ВІЧ/СНІД", — цытуе паведамленне аргкамітэта саміта РІА "Новости".



У доўгім спісе заслугаў Стоўн згадваецца яе ўдзел у дабрачынных вечарынах, на якіх збіраліся грошы для лячэння хворых.



Прэмія саміта міра была заснаваная ў 1999 годзе з ініцыятывы былога прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова.



Шэран Стоўн 55 гадоў. Яна стала знакамітай пасля выканання галоўнай ролі ў фільме "Асноўны інстынкт".
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі