У лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне — беларускія карані!

Віктар Эмбрас

Віктар Эмбрас / Université Côte d'Azur

У лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 2024 год Віктара Эмбраса знайшліся беларускія карані. Еўрарадыё вывучыла біяграфію навукоўца, які адкрыў мРНК, і знайшло там згадкі беларускіх вёсак.

Бацька вучонага, Лонгін Багдан Эмбрас, нарадзіўся ў вёсцы Дардзішкі. Гэта адбылося ў кастрычніку 1924 года, роўна за 100 гадоў да таго, як яго сын атрымаў Нобелеўскую прэмію.

У англамоўных крыніцах Дардзішкі згадваюцца як польская вёска. Верагодна, гэта тлумачыцца тым, што ў міжваенны час тэрыторыя Заходняй Беларусі была часткай Польшчы. Аднак з гістарычных дакументаў становіцца ясна, што задоўга да таго Дардзішкі ўваходзілі ў Ашмянскі дэканат, які сёння адносіцца да Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.

У лауреата Нобелевской премии по физиологии и медицине — белорусские корни!
Карта парафіі, да якой адносіцца вёска

З тых часоў назва вёскі крыху змянілася. Цяпер яна называецца Доргішкі — і па-ранейшаму знаходзіцца ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласці.

Сам Віктар Эмбрас згадвае, што яго бацька быў польскім ўцекачом. Пасля Другой сусветнай вайны ён пераехалі ў ЗША. Менавіта там, у мястэчку Хановер ў штаце Нью-Гэмпшыр, 1 снежня 1953 года і нарадзіўся навуковец.

7 кастрычніка 2024 года Віктар Эмбрас і Гэры Раўкан былі названыя лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі. Яны атрымалі ўзнагароду за адкрыццё мРНК, здзейсненае яшчэ ў пачатку 1990-х. Сёння адкрыццё Эмбраса і Раўкана актыўна ўжываецца ў медыцыне — напрыклад, без яго не было б і мРНК-вакцын ад каранавіруса і іншых хвароб. Таксама дзякуючы вывучэнню мРНК медыкі і навукоўцы знаходзяць схільнасці да розных захворванняў, уключаючы рак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі