Беларускія карані маюць абодва сённяшнія нобелеўскія лаўрэаты

Нобелеўскія лаўрэаты (зверху) ды іх беларускія сваякі — Лонгін Багдан Эмбрас і Гертруда Гурэвіч

Нобелеўскія лаўрэаты (зверху) ды іх беларускія сваякі — Лонгін Багдан Эмбрас і Гертруда Гурэвіч / калаж t.me/c/1344850963/

Беларускія карані знайшліся ў абодвух навукоўцаў узнагароджаных сёння Нобелеўскай прэміяй у галіне медыцыны і фізіялогіі.

Як расказвала Еўрарадыё, у Віктара Эмбраса бацька паходзіць з вёскі Дардзішкі (сёння Доргішкі ў Ашмянскім раёне Гродзеншчыны). OSINT-даследчык Андрэй Новікаў высветліў, што ў 1939-м, маючы 15 гадоў, Лонгін Багдан Эмбрас трапіў у нямецкія лагеры, дзе правёў пяць гадоў. Пасля вызвалення эміграваў у ЗША. Ён свабодна гаварыў на чатырох жывых мовах і латыні, таму змог уладкавацца ў 1946 годзе на пасаду перакладчыка. 

Таксама Новікаў выявіў, што на гэтым сувязь нобелеўскіх лаўрэатаў з Беларуссю не заканчваецца. Бабуля другога набеліянта Гэры Раўкана таксама мае паходжанне з Беларусі. Гертруда Гурэвіч (на ніжнім фота справа) нарадзілася і жыла ў Брэсце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі