Шэрая зона: беларусы ў Польшчы просяць памяняць закон для ІП

Варшава

Варшава / Unsplash

Беларусы, якія вядуць ІП у Польшчы (jednoosobowa działalność gospodarcza), сутыкаюцца з праблемай: пры падачы на падаўжэнне ВНЖ яны страчваюць права весці бізнес. Паводле польскага заканадаўства, калі стары ВНЖ скончыўся, а новы яшчэ не выдадзены, іпэшнікі абавязаныя закрыць бізнес. Аднак без ІП яны пазбаўляюцца падставы для падаўжэння ВНЖ. Такое вось замкнёнае кола, якое для многіх робіцца праблемай і ў легалізацыі, і ў заробку.

"Вядома ж, ніхто цяпер не прыпыняе [працу] і ў цэлым знаходзіцца ў такой шэрай зоне. Незразумела, што далей будзе: усплыве гэта ці не ўсплыве", — патлумачыў Еўрарадыё сітуацыю прадпрымальнік Яўген.

Мацней гэтую праблему адчулі на сабе беларускія айцішнікі, якім за перыяд існавання праграмы Poland.Business Harbour (PBH) выдалі больш за 90 000 віз для працы ў Польшчы. Менавіта яны часцей за ўсё заключаюць кантракты B2B.


Закон у Польшчы для ІП

"Шэрую зону" яшчэ інакш называюць "дзірка №2". Трапляючы ў яе, замежны іпэшнік у Польшчы часцяком працягвае весці дзейнасць. Праз рызыку, якую нясе спыненне ІП, беларусы цяпер выбіраюць варыянт не спыняць дзейнасць, каб не атрымаць адмову.

Серая зона: белорусы в Польше просят поменять закон для ИП
Варшава / Andrej A / Unsplash

Прадпрымальнікі катэгорыі H просяць унесці іх у пералік тых, каму дазволяць працаваць без своечасовага атрымання дакумента.

Між тым тэрміны разгляду заявак часта зацягваюцца да некалькіх гадоў замест вызначаных 60 дзён, асабліва ў Ніжнесілезскім і Паморскім ваяводствах.


Што прапануюць памяняць самі ІП

Беларускія іпэшнікі падрыхтавалі петыцыю. Яны мяркуюць, што для пазбягання ў будучыні "шэрай зоны" дастаткова ў закон дадаць адзін пункт.

Ён бы тычыўся людзей, якія вялі ІП, ужо мелі ВНЖ і цяпер знаходзяцца на разглядзе справы аб новым ВНЖ, як кажуць іпэшнікі, "на пячатцы". Гэта значыць, што чалавек падаецца на новы ВНЖ (або іншую форму легалізацыі), яму ў пашпарт ставіцца пячатка аб тым, што яго справа на разглядзе.

"Гэтае змяненне ліквідуе дыскрымінацыю і дазволіць усім катэгорыям замежных прадпрымальнікаў працягваць сваю дзейнасць у чаканні рашэння аб выдачы віду на жыхарства", — гаворыцца ў петыцыі іпэшнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі