Што засталося ад старога будынка музея гісторыі вайны ў Мінску (фота)
Дэмантаж працягваецца ад ліпеня.
Завяршаецца дэмантаж будынка 25а па праспекце Незалежнасці, дзе амаль паўстагоддзя размяшчаўся музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Падрыхтоўка да дэмантажу пачалася ў канцы ліпеня, 15 жніўня работы ўвайшлі ў асноўную фазу — пачалі разбіраць унутраныя канструкцыі: вокны, дзверы, арматуру. Блізу пачатку кастрычніка рабочыя пачалі дэмантаж даху.
Раней меркавалася, што пляцоўка, дзе размяшчаўся будынак музея, будзе вольная ад будаўнічых канструкцый ужо да 25 лістапада, аднак тэрміны зацягнуліся, хоць праца па дэмантажы арганізаваная ў дзве змены, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, сёлета на праспекце Пераможцаў у Мінску быў урачыста адкрыты новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны.
Фота — БелаПАН