Штогод за абслугоўванне расійскіх крэдытаў Беларусь плаціць $1,2 млрд
Фота Еўрарадыё
14 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка назваў глупствам развагі пра тое, што Расія "корміць" Беларусь.
"Вельмі часта я чытаю ў СМІ, чую нават ад прыхільнікаў нашага саюза такія фразы: ну што мы кормім увесь час Беларусь? А некаторыя нават падлічылі, што за час незалежнасці нам аж $100 млрд адвалілі. Я калі гэта чытаю, думаю, што калі б $100 млрд, то беларусы падавіліся б проста ад такой вялікай колькасьці купюр, якія паступілі ў замежнай валюце ад нашай брацкай дзяржавы. Поўнае глупства", — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь атрымлівае ад Расіі крэдыты па стаўках, якія ў тры разы вышэйшыя, чым прапаноўвае МВФ. "Калі мы ад Расіі атрымліваем $4-5 млрд крэдытаў, то кожны год мы за абслугоўванне гэтых крэдытаў плацім $1,2 млрд".