Сілавікі ў прыярытэце: толькі на Брэстчыне для іх пабудуюць 1,1 тысячы кватэр

Вайскоўцаў засяляюць у новы дом, пабудаваны ў Лунінцы /t.me/modmilby/
Вайскоўцаў засяляюць у новы дом, пабудаваны ў Лунінцы /t.me/modmilby/

У 2023 годзе толькі ў Брэсцкай вобласці збіраюцца пабудаваць 1121 кватэру для супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

"Робіцца гэта для стварэння такіх умоў, каб выкананню задач людзей у пагонах нічога не перашкаджала,цытуе яго словы БЕЛТА. — Іх сем'і павінны жыць у камфортных умовах".

У чацвер Шулейка быў у Лунінцы, дзе здаваўся ў эксплуатацыю жылы дом на 72 кватэры, у якія засялілі вайскоўцаў з сфармаванага новага зенітнага ракетнага палка.

Будаўніцтва жылых дамоў для сілавікоў прадугледжана і ў Брэсце, і ў іншых гарадах вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі