Сілавікі затрымалі на мяжы мінчанку, якая вярталася ў Беларусь
У тэлефоне дзяўчыны знайшлі здымкі з пратэстаў 2020 года, ілюстрацыйнае фота
На мяжы пры вяртанні ў Беларусь затрымалі жыхарку Мінска. Відэа з ёй з'явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў. Дзяўчына кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах у 2020 годзе. Пасля з'ехала з Беларусі і падарожнічала па свеце. Пры вяртанні дадому на мяжы ў яе ўзялі на праверку тэлефон. І там знайшлі доказы ўдзелу ў пратэстах.
"Медыязона" знайшла старонку затрыманай у сацсетках, там яна падпісаная як Кацярына Быстракова. Па якім артыкуле яна затрыманая і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.