На мяжы затрымалі жыхара Брэста, які вярнуўся з Польшчы
Сутыкненні ў Брэсце 10 жніўня 2020 года
На мяжы затрымалі жыхара Брэста, які вярнуўся з Польшчы. Ён адвучыўся там ва ўніверсітэце, працаваў, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
Прапагандысты заявілі, што затрыманне мужчыны звязанае з яго ўдзелам у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м у Брэсце. На відэа ён называе сябе Уладзіславам.
Па некаторых звестках, затрыманне адбылося ў пачатку лета, але відэа прапагандысты паказалі толькі цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.